Аддзел тэорыі пазнання і метадалогіі навукі

У склад аддзела ўваходзяць:

Навукова-даследчая група ў галіне логікі і метадалогіі навуковага пазнання

Дата стварэння: 27 чэрвеня 1989 г. у якасці Аддзела логікі і метадалогіі пазнання (з 20 снежня 2006 г. – Аддзел логікі, метадалогіі пазнання і міждысцыплінарных даследаванняў, з 22 чэрвеня 2008 г. – у складзе Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў).

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

фундаментальныя:

  • даследаванне логіка-метадалагічных асноў навукова-тэарэтычнага асваення рэчаіснасці; аналіз сацыяльных і культуралагічных аспектаў дынамікі карціны свету ў тэарэтычным спазнанні і дынаміцы каштоўнасцяў у соцыуме;
  • праблемы, асаблівасці станаўлення і перспектывы сучаснага стылю мыслення, культуры аргументацыі і інтэрпрэтацыі ў прыродазнаўчым і сацыяльна-гуманітарным пазнанні;
  • логіка-метадалагічны аналіз сістэм штучнага інтэлекту; метадалогія нейрасеткавага мадэлявання распазнання выяў;
  • структурна-семіятычнае даследаванне традыцыйнай культуры і культурнай дынамікі сучаснага грамадства

арыентаваныя фундаментальныя:

  • распрацоўка сінэргетычных падстаў функцыянавання і ўстойлівага развіцця сістэм і падсістэм аграпрамысловага комплексу;
  • выяўленне ролі і статусу высокіх тэхналогій у структуры ўстойлівага развіцця інавацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і дзяржаў СНД

Навукова-даследчая група ў галіне філасофіі навукі, тэхнікі і інфармацыйных працэсаў

Дата стварэння: 1 лістапада 2004 г. у якасці Сектара філасофскіх праблем навукі і тэхнікі (з лістапада 2004 г. – Аддзел філасофіі навукі, тэхнікі і інфармацыйных працэсаў, з 22 чэрвеня 2008 г. – у складзе Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў).

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

фундаментальныя:

  • аналіз філасофскіх праблем навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага прагрэсу, навуковых і тэхніка-тэхналагічных перадумоў і асноў грамадскага развіцця;
  • філасофска-лагічны аналіз складаных самаарганізавальных сістэм у сучаснай навуцы і культуры; сінэргетычныя аспекты станаўлення інфармацыйнага грамадства;
  • распрацоўка цэласнай канцэпцыі сацыялізацыі дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, інфармацыйных тэхналогій, інтэгральных форм інфармацыі і ведаў як фактараў інавацыйнай дынамікі беларускага грамадства;
  • даследаванне духоўна-сусветнагляднага і сацыяльна-культурнага сэнсу працэсаў інфарматызацыі грамадства;
  • абгрунтаванне спосабаў сацыяльнай ідэнтыфікацыі, рацыянальнай адаптацыі і самарэалізацыі асобы ў глабальнай інфармацыйнай прасторы; раскрыццё ролі сучасных інфармацыйных тэхналогій у адукацыі і выхаванні

арыентаваныя фундаментальныя і прыкладныя:

  • распрацоўка метадалагічных падстаў дыягностыкі якасці сацыяпрыроднага асяроддзя, даследаванні сацыяльна-экалагічнай дынамікі ва ўмовах постіндустрыяльнага развіцця грамадства;
  • абгрунтаванне стратэгіі развіцця сістэмы дыстанцыйнай адукацыі для гарадскіх і сельскіх жыхароў Рэспублікі Беларусь.

Кантакты

Кіраунік аддзела: к.ф.н., дац. Спаскоў Аляксандр Мікалаевіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, ком. 810
Тэлефон: +375-17-343-91-11



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме