2012 02 . 04

Канферэнцыя працягвае традыцыю штогадовых Доўгірдаўскіх чытанняў – серыі мерапрыемстваў Інстытута філасофіі, накіраваных на выяўленне эўрыстычнага патэнцыялу класічнай і сучаснай філасофіі, пошук навукова абгрунтаваных адказаў на выклікі нашай гістарычнай эпохі.

Задачы канферэнцыі – вызначыць сучасны стан сацыяльнай філасофіі і філасофскай антрапалогіі як філасофскіх дысцыплін, выявіць іх рэальнае месца ў тэарэтычнай свядомасці і духоўнай культуры грамадства, прадставіць розныя сацыяльна-філасофскія і філасофска-антрапалагічныя падыходы да вырашэння ключавых праблем сучаснасці, адшукаць спосабы больш цеснага судатыкнення філасофіі з практыкай жыцця, паглыбіць філасофска-метадалагічныя падставы мадэлявання сучасных сацыяльных працэсаў і перспектыў чалавека ў першай чвэрці ХХІ ст., раскрыць галоўныя фактары і тэндэнцыі дынамікі сучаснага грамадства.

Канферэнцыя заклікана спрыяць выпрацоўцы агульнай мовы ў абмеркаванні гуманітарных праблем сучаснасці. Яна павінна прадэманстраваць зацікаўленым дзяржаўным і грамадскім інстытутам, што і ў XXI стагоддзі філасофска-тэарэтычнае асэнсаванне праблем чалавека, грамадства і сацыяльнай практыкі не страціла сваёй актуальнасці і значнасці, паколькі ўсе гэтыя вельмі сур’ёзныя праблемы не могуць быть спазнаныя і вырашаныя ў тэрмінах і з пазіцыі тэхнакратычнай парадыгмы.

На канферэнцыі мяркуецца абмеркаванне наступных праблем:
- Прадмет і праблемнае поле сацыяльнай філасофіі: узаемасувязь і ўзаемаадносіны сацыяльнай філасофіі, філасофіі гісторыі і тэарэтычнай сацыялогіі.

- Сутнасць і спецыфічныя асаблівасці сучаснай гістарычнай эпохі ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу.

- Сучасныя трансфармацыйныя працэсы ў сацыяльна-філасофскім адлюстраванні.

- Сацыяльна-філасофскае мадэляванне грамадскіх і антрапалагічных працэсаў ХХІ стагоддзя.
- Сацыяльная філасофія як інструмент фарміравання крэатыўнага патэнцыялу асобы ў навучальным працэсе.
- Філасофска-тэарэтычнае абгрунтаванне канкрэтных спосабаў павышэння інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі ва ўмовах інавацыйнага развіцця эканомікі.
- Сацыядынаміка сучаснага беларускага грамадства.
- Праблемы сцвярджэння і перспектывы філасофскай антрапалогіі ў ХХІ стагоддзі як філасофскай і вучэбнай дысцыпліны.
- Сацыяльна-філасофскае вымярэнне якасцей сучаснага чалавека, выяўленне вытокаў і абгрунтаванне канкрэтных шляхоў пераадолення адчужаных формаў яго жыцця.

- Праблемы асобаснага выбару: сацыяльныя і антрапалагічныя аспекты.

- Каштоўнасныя дылемы сучаснага чалавека.

- Праблемы ўключэння індывіда ў сістэму сучасных грамадскіх адносін.

- Дабро і зло як антрапалагічныя феномены.
- Да чаго спрычыніцца расшыфроўка геному?
- Рэпрадуктыўныя біятэхналогіі: навуковы, прававы і этычны аспекты.
- Паляпшаючая генная тэрапія і яе наступствы для homo sapiens.
- Мадыфікацыя цялеснасці або мадыфікацыя духу?
- Сучасныя сацыяльна-антрапалагічныя праблемы ў філасофскай думцы мінулых эпох.

Падрабязна c праграмай канферэнцыі і правіламі падачы заявак можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце па спасылцы ніжэй.

Далучаныя файлы

Кантакты

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.
Тэл. +375 (17) 2841863.
Тэл./факс +375 (17) 2842925.
E-mail email

Пошта Philosophy.by

Логин:
Пароль:

(что это)
Портал Президента Республики Беларусь Национальная академия наук Беларуси Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь Национальный информационный офис программ ЕС по науке и инновациям в Беларуси Белорусский республиканский фонд фундаментальных исследований Белорусский институт системного анализа Интернет-портал «Молодежь Беларуси»