Фармiраванне пазiтыўных жыццёвых стратэгiй насельнiцтва Беларусi ў постчарнобыльскую эпоху

18.05.2015

Мерапрыемства праходзіць у рамках “Тыдня ўстойлівага развіцця 2015” пад эгідай Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. Агульнай мэтай цыклу мерапрыемстваў “Тыдня” з’яўляецца навукова-практычнае абагульненне айчыннага і міжнароднага вопыту кіравання працэсамі ўстойлівага развіцця на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях, распрацоўка канкрэтных прапаноў па павышэнню яго эфектыўнасці і пашырэнню грамадскага ўдзелу ў гэтых працэсах.
Семінар, які праводзіцца ў рамках гэтай ініцыятывы, працягвае і развівае тэматыку фарміравання сацыяльна-экалагічных прыярытэтаў беларускага грамадства ва ўмовах постіндустрыяльнага развіцця, якое з’яўляецца прадметам навукова-даследчай работы, што выконваецца ў 2011-2015 гг. Інстытутам філасофіі НАН Беларусі ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава”.

Перад удзельнікамі семінара стаяць задачы абмеркавання комплексу інфармацыйна-адукацыйных і арганізацыйна-метадычных мер па фарміраванні пазітыўных жыццёвых стратэгій насельніцтва Беларусі. Такія стратэгіі ўключаюць у сябе элементы экалагічнай рэфлексіі, развітую маральна-экалагічную свядомасць, узважана-пазітыўнае стаўленне да найноўшых тэхналогій, ўстаноўку на здаровы лад жыцця, рэсурсазберагальныя паводзіны ў побыце. У міждысцыплінарным дыялогу навукоўцаў і практыкаў галіны адукацыі і прыродаахоўнай сферы будуць разгледжаны задачы фарміравання пазітыўных жыццёвых стратэгій па лініі інфармавання, адукацыі і выхавання.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі