Прэм’ер-міністр А. В. Кабякоў уручыў А. А. Лазарэвічу Медаль Францыска Скарыны

01.06.2016

1 чэрвеня 2016 года ва ўрачыстай абстаноўцы Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь А. В. Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзеячам навукі, адукацыі і культуры. Сярод узнагароджаных – дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Аркадзьевіч Лазарэвіч.
Медаль Францыска Скарыны прысуджана А. А. Лазарэвіч Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года №110 за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё сферы навукі і адукацыі.
Шчыра віншуем лаўрэата і жадаем яму новых высокіх прафесійных і творчых дасягненняў!


Іншыя навіны


Новыя публікацыі